Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Доме радыё адбыўся пажар


Радыё Свабода Сёньня па абедзе ў Менску гарэў будынак Дому радыё.

Пажар на паддашшы будынку пачаўся па 16-й гадзіне. Пажарныя Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, якія прыбылі да будынку Дому радыё, хутка лякалізавалі ўзгараньне.

Вялікая колькасьць вады лілася зьверху па сьценах будынку і ўнутры яго — па лесьвічных пераходах. Хвілін праз дваццаць агонь затушылі.

Згодна з нашай інфармацыяй, ні студыі, ні апаратура Дому радыё не пацярпелі, толькі на некаторы час адключалася электрычнасьць.

Што было прычынай узгараньня і ці дайшла вада да фанатэкі, пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG