Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто і што шукае ў гарадзкіх сьметніцах?


Севярын Квяткоўскі, Менск Наш карэспандэнт адшукаў у Менску людзей, якія корпаюцца ў сьметніках. Хто корпаецца ў сьметніцах? Што там можна знайсьці?

Мой першы суразмоўца – чалавек ня пэўнага ўзросту, які даcьледуе зьмесьціва сьметніц адно блізу дзіцячых садкоў і школаў.

Васіль Паўлавіч: “Паесьці трошкі шукаю. Можа катлет які, ці чагосьці такога... А так мне больш нічога ня трэба. І грошай ня трэба”.

Карэспандэнт: “А што можна яшчэ знайсьці?”

Васіль Паўлавіч: “Нічога болей. Для быдла таксама ежу шукаюць... Я інвалід дзяцінства... Ну, я па-просту прыходжу, пагляджу... Дома няма чаго рабіць. Нідзе не працую... Я бы пайшоў бы, дзесьці працу знайшоў бы, папрацаваў бы, абрыдае дома сядзець”.

Карэспандэнт: “З тых, хто робіць штодзённы дагляд сьметніц дастаткова вялікая катэгорыя тых, хто спэцыялізуецца на бутэльках. Я падыходжу да мужчыны, які чыста апрануты, і не выглядае, як завецца, “апушчаным”: -- Ці можна зарабіць на бутэльках?

Спадар: “Я нічога ня ведаю”.

Карэспандэнт: “ну вы ж зьбіраеце”.

Спадар: “Адзін раз толькі”...

Некаторыя саромеюцца свайго занятку.

Хапае людзей, якія на сьметніках шукаюць старую мэблю, выкручваюць балты, гайкі, іншы рыштунак, і прадаюць яго на “блашыным рынку”.

Сяргей Пятровіч: “Шмоткі, хтосьці ежу выкідае, хлеб”.

Карэспандэнт: “А штосьці, што можна прадаць, можна знайсьці?”

Сяргей Пятровіч: “Гэта справа выпадку. Ну бутэлькі таксама, хтосьці якія дзьверы выкіне. Хтосьці з ускраін прыяжджае, хтосьці мясцовы з цэнтру”.

Сяргей Пятровіч жыве ў цэнтры Менску, не хавае сваёй жарсьці – алькаголю, найчасьцей танных чарнілаў, да пошукаў ежы ў сьметніках не апускаецца, і мяркуе, што гісторыі пра адшуканыя грошы ці каштоўнасьці – байкі, якія прыдумляюць “сталкеры” сьметнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG