Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выключаць з Генэральнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу


Альгерд Невяроўскі, Менск Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, якую распаўсюдзіла прэсавая служба Эўрапейскай камісіі.

“Міжнародная арганізацыя працы 15 чэрвеня апублікавала сваё заключэньне, дзе гаворыцца, што Беларусь не зрабіла нічога, каб абараніць шэраг асноўных правоў працоўных ў справе свабоды аб’яднаньняў”, — гаворыцца ў заяве.

У зьвязку з гэтым 21 чэрвеня Беларусь будзе выключаная з Генэральнай сыстэмы гандлёвых прэфэрэнцыяў Эўразьвязу. Гэтае рашэньне камэнтуюць палітыкі і прафсаюзныя дзеячы.

Рашэньне Эўрапейскай камісіі камэнтуе старшыня менскага гарадзкога аб’яднаньня афіцыйнай Фэдэрацыі прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі:

“Я, як беларус, стаўлюся адмоўна да рашэньня Эўрапейскага зьвязу ў адносінах да нашай краіны. Бо ў сьвеце шмат краінаў, у якіх проста адсутнічаюць правы і працоўных, і прафсаюзаў. Да іх такія меры не ўжываюць. Я лічу, што гэтае рашэньне прадыктаванае той палітыкай двайных стандартаў, якая стасуецца да Беларусі. Мы зацікаўленыя, каб у Беларусі былі дэмакратычныя прынцыпы, каб прафсаюзы мелі правы. І можна казаць. Шо Беларусь ідзе ў накірунку ўмацаваньня статусу працоўнага чалавека. У тым ліку й паляпшэньня яго правоў. Мне здаецца, што беларусы знойдуць сілы каб выйсьці з гэтай сытуацыі. Ну думаю, што ўрад, магчыма, яшчэ раз разгледзіць гэтую праблему. І калі ёсьць ня вырашаныя пытаньні, то ён іх будзе вырашаць”.

А вось меркаваньне старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук:

“Я лічу, што гэтае рашэньне было прадказальным, асабліва калі мець на ўвазе размовы на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. І ў пастанове ў спэцпараграфе канстатавалася, што ў Беарусі ўёсьць нязначны прагрэс у справе выкананьня рэкамэндацыяў МАП. І, што сытуацыя з правамі прафсаюзаў застаецца ў Беларусі сур’ёзнай. Гэта той выпадак, калі беларускаму ўраду няма каго абвінавачваць акрамя самога сабе”

Камэнтар сустаршыні аргкамітэту ў стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца:

“Рашэньне Эўракамісіі справядлівае. Беларусь сапраўды парушае правы працоўных, як ніводная эўрапейская краіна. Таму рашэньне аб пазбаўленьні прэферэнцыяў ёсьць абсалютна абгрунтаваным. Разам з тым, спадзяваньні на нейкія абмены на прэфэрэнцыі, для рэжыму такія спадзяваньні завяршыліся крахам. Цяпер хіба будуць спрабаваць наладзіць новыя масты з Захадам, альбо варта чакаць новага, чарговага развароту на Ўсход. Для Беларусі гэта нічога прынцыпова не мяняе. Рэжым, які быў, такі і застаецца. Як трэба было змагацца, так і гэта патрэба захоўваецца. Нарэшце, усё вырашацца будзе не ў Жэнэве, не ў Брусэлі, не ў Вашынгтоне, не ў Маскве. Усё вырашыцца ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG