“Мяне выклікаў да сябе загадчык аддзелу, і ці не з другой фразы пачаў казаць: “Кінь займацца палітыкай, і ўсё будзе нармалёва”. Я папрасіла растлумачыць, што ён мае на ўвазе — я ж не старшыня нейкай партыі, нічога такога падобнага. Ён кажа: “А выбары?” Ну, тут мяне ўзьняло!
Я кажу: “Браць удзел у выбарах — гэта маё канстытуцыйнае права! Вы ведаеце маё стаўленьне да сёньняшняй улады, і вы добра ведаеце, што я яе не падтрымліваю!” Так што прысуд — гэта толькі фармальнасьць, дэманстрацыя быццам бы іхнай нейкай сілы. Але суд прайгралі яны — па духу!”
Звольненая з працы маці палітыка Паўла Севярынца Тацяна Севярынец – пра гутарку з начальнікам райана Уладзімерам Шломам.