Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманы былы намесьнік Васіля Старавойтава


Радыё Свабода У Маскве затрымалі былога намесьніка кіраўніка аграпрамысловага аб''яднаньня "Расьсьвет" Мікалая Гецмана. Як паведаміла расейскае агенцтва навінаў "Новости", Гецмана затрымалі 15 чэрвеня каля дома, дзе ён здымаў кватэру.

Гецман знаходзіцца пад вартай, вырашаецца пытаньне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь. Пракуратура Магілёўскай вобласьці завочна прад''явіла яму абвінавачаньне ў арганізацыі злачыннай суполкі з мэтай учыненьня цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з выкарыстаньнем службовага становішча.

У 1997 годзе ў гэтай справе былі арыштаваныя і асуджаныя некалькі чалавек, у тым ліку кіраўнік "Расьсьвету", двойчы Герой Сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

Як паведамляе агенцтва БелаПАН Гецман меў нерухомасьць у Беларусі: дом у вёсцы Мышкавічы, кватэры ў Менску, Клічаве і Бабруйску, а таксама пабудаваў катэдж у Бабруйску, які перадаў сваяку -- былому кіраўніку справамі прэзыдэнта Івану Ціцянкову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG