Паводле яго, у Беларусі абсалютна не выконваюцца правы працоўных і нормы працоўнага заканадаўства Міжнароднай арганізацыі працы, згодна зь якімі ўсе працоўныя маюць права аб’ядноўвацца ў прафсаюзы і заключаць калектыўныя пагадненьні аб заробку з наймальнікамі, паведамляе "Аssociated Рress".
Стандартныя тарыфы будуць тычыцца недзе 10% беларускай прадукцыі
У сувязі з гэтым імпарт зь Беларусі ад 21 чэрвеня будзе абкладацца стандартнымі эўрапейскімі імпартнымі мытнымі пошлінамі. Яны на 3 працэнты вышэй за прывілеяваныя тарыфы, якімі Беларусь карыстаецца цяпер.
На практыцы пад стандартныя тарыфы падпадзе каля 10 працэнтаў беларускага імпарту ў краіны Эўразьвязу. Гэта тычыцца, у асноўным, тавараў хімічнай прамысловасьці і сельгастэхнікі. У гэты лік ня трапяць экспартаваныя нафта і газ, якія ідуць з Расеі празь Беларусь у Эўропу.
Прэфэрэнцыі могуць быць вернутыя ў выпадку выкананьня нормаў МАП
Эўракамісія выказала шкадаваньне, што Беларусь праігнаравала шматлікія заклікі прывесьці працоўнае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі правоў чалавека.
Аднак Пітэр Мандэльсан запэўніў, што як толькі Беларусь прывядзе свае нормы ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Міжнароднай арганізацыі працы, эўрапейскія гандлёвыя прэфэрэнцыі ёй будуць вернутыя.
Беларусь – другі выпадак пазбаўленьня прэфэрэнцый пасьля Бірмы 16.06.2007 М.Залескі: ад адмены прэфэрэнцый мы страцім паўмільярды даляраў 16.06.2007 А.Мілінкевіч: "Прэфэрэнцыі даюцца краінам, у якіх захоўваюцца пэўныя стандарты" 16.06.2007 Сэрж Гаяр: “Ніхто ня верыць у нейкі раптоўны прагрэс у Беларусі” 16.06.2007