Слухаць:
Апытаньне "Свабоды" ў Менску: як беларусы ставяцца да падаўжэньня санкцыяў супраць Лукашэнкі і чыноўнікаў?
Спадар: “Я да гэтага стаўлюся адмоўна. Хай бы зьезьдзілі. Ня усе ж чыноўнікі тупыя, ёсьць і разумныя. Хай бы паглядзелі, як людзі жывуць у цывілізаваных краінах. Дарэмна гэта зроблена”.
Спадарыня: “Я толькі за”.
Юнак. “Я цалкам падтрымліваю. Кожны атрымаў па заслугах”.
Спадар: “Я устрымаюся ад камэнтару”.
Юнак: “Справа ў тым, што зараз яны проста замарозілі рахункі, а пра сьпісы там не удакладнялася. Прэзыдэнт сказаў: калі ласка? замарожвайце, калі знойдзеце – гэта ваша!”
Спадар: “На што гэта паўплывае, я ня ведаю. Па-мойму гэта амэрыканцы нешта намудрылі”.
Юнак: “Так не павінна быць, я думаю”.
Спадар: “Гэта парушэньне правоў чалавека”.
Спадар: “Я негатыўна да гэтага стаўлюся. Чалавек мае права на свабоду перасоўваньня. Ёсьць такая Канвэнцыя аб правах чалавека, і адным з пунктаў гэтай Канвэнцыі – чалавек можа знаходзіцца ў любы час ў любым месцы. Гэта парушэньне Венскай канвэнцыі”.
Юнак: “Тут кожны перасьледуе свае мэты, у амэрыканцаў свая палітыка, у Расеі – свая, у Беларусі – свая. І пакуль паміж сабой не дамовяцца, нічога ня будзе”.
Спадар: “Наагул, гэта ня наша справа, гэта усё наверсе вырашаецца, а нам гэта ўсё роўна”.
Спадарыня: “Мяне гэта абурае. Гэта ня мэтад. Калі дэмакратыя, калі ісьці дэмакратычным шляхам, то гэта, напэўна, парушэньне правоў чалавека”.
Спадар: “Ой, гэты Буш! Канечне, Амэрыка – дзяржава магутная, але якое дачыненьне ў яе можа быць да нашай дзяржавы? Мне здаецца, у нас дэмакратычная дзяржава, у параўнаньні зь іншымі краінамі мы знаходзімся не на апошнім месцы”.
Юнак: “Мне, напрыклад, ад выказваньняў прэзыдэнта ЗША ні цёпла, ні холадна”.
Спадарыня: “Няправільнае рашэньне”.
Юнак: “Я ніяк не думаю, палітыкай не цікаўлюся”.
Спадар: “Натуральна, гэта парушэньне правоў чалавека”.
Спадарыня: “Як я да гэтага стаўлюся? Гэта дрэнна, канечне. Чаму беларусы, няхай і чыноўнікі, і нават прэзыдэнт ня маюць магчымасьці наведваць ЗША і краіны Эўразьвязу?”
Спадар: “Я думаю, гэта несправядліва, гэта парушэньне правоў чалавека”.
Юнак: “Я яшчэ ня чуў, што Буш працягнуў гэтыя санкцыі. Хаця, я думаю, ня трэба гэта было рабіць”.
Спадар: “Акрамя таго, што яны атрымліваюць зарплату, яны яшчэ і нешта павінны рабіць”.
Карэспандэнтка: “А іх пазбаўляюць такой магчымасьці?”
Спадар: “Я думаю, што так. Калі санкцыі уведзеныя, то пазбаўляюць такой магчымасьці”.