Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч адбыў палову тэрміну


Любоў Лунёва, Менск Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч правёў за кратамі палову тэрміну зьняволеньня. Хлопца затрымалі 15 верасьня і абвінавацілі ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле судовага прысуду ён адбывае паўтара году зьняволеньня ў Шклоўскай папраўчай калёніі. Адміністрацыя ўстановы вынесла Зьмітру пяць папярэджаньняў за парушэньне правілаў унутранага распарадку. Паводле заканадаўства, дастаткова двух спагнаньняў, каб ня трапіць пад амністыю.

Нягледзячы на праблемы са здароўем, Зьміцер трымаецца бадзёра і спадзяецца ў хуткім часе выйсьці на волю. Маладафронтаўца наведваюць сваякі, амбасадары краінаў Эўразьвязу і прадстаўнікі АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG