Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сачыць за выкананьнем Дырэктывы № 3 будзе ў тым ліку і КДБ


Радыё Свабода Дырэктыва № 3 “Эканомія і беражлівасьць – галоўныя фактары эканамічнай бясьпекі дзяржавы” была падпісана Аляксандрам Лукашэнкам 14 чэрвеня.

Аб падрыхтоўцы гэтага дакумэнту гаварылі яшчэ з пачатку года.Дырэктыва замацоўвае курс на дывэрсыфікацыю паставак энэргарэсурсаў, пошук альтэрнатыўных крыніц энэргіі, устанаўлівае паказчыкі зьніжэньня энэргаёмістасьці эканомікі. Да 2020 году адна краіна не павінна пастаўляць у Беларусь больш, чым 65% усіх энэргарэсурсаў. А да 2010 году энэргаёмістасьць валавога унутранага прадукту павінна быць зьніжана ня менш, чым на 31%.

Дырэктывай прадугледжана ўзмацненьне кантролю за выкананьнем гэтага дакумэнту з удзелам сілавых структур, у прыватнасьці КДБ, а таксама пакараньне кіраўнікоў дзяржаўных органаў за невыкананьне заданьняў па эканоміі і беражлівасьці.

Хоць такі прававы акт, як дырэктыва, не прадугледжана беларускім заканадаўствам, але яна выдадзена ўжо трэцім разам. Дырэктыва № 1 у 2004 годзе была прысьвечана ўмацаваньню бясьпекі і дысцыпліны. Дырэктыва № 2 аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату зьявілася у сьнежні 2006 году.

Лукашэнка даручыў стварыць структуры па кантролі за эканоміяй 15.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG