Лідэрка рэгіянальнай арганізацыі “Рух за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева паведаміла Радыё Свабода, што лічыць вынікі перамоваў з уладай пасьпяховымі для прадпрымальнікаў.
Паводле яе, дамоўлена, што цягам двух тыдняў забараняецца штрафаваць ці канфіскоўваць тавар, узоры якога знаходзяцца на сэртыфікацыі.
Як паведамляла Радыё Свабода, у мінулую сераду на бабруйскіх рынках супрацоўнікі санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю пачалі масавую праверку прадпрымальнікаў. Тавар, якія ня меў сэртыфікатаў якасьці, кантралёры канфіскоўвалі на месцы.
У адказ прадпрымальнікі спынілі працу, аб’явілі страйк ды сабраліся на плошчы перад будынкам гарвыканкаму.
Бабруйск: стыхійная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 13.06.2007
Паводле яе, дамоўлена, што цягам двух тыдняў забараняецца штрафаваць ці канфіскоўваць тавар, узоры якога знаходзяцца на сэртыфікацыі.
А.Мядзьведзева: “Калі мы заявілі, што ўсе “пойдзем у адпачынак”, і “за якія падаткі вы будзе жыць?”, яны сказалі: “Мы ідзем вам на саступкі”.
“Я лічу, што гэта вялікая саступка. Праўда, яны так доўга “плавалі”... Але калі мы заявілі, што ўсе “пойдзем у адпачынак”, а гэта тое ж самае, што страйк і “за якія падаткі вы будзе жыць?”Яны сказалі: “Мы ідзем вам на саступкі”. Быў там начальнік падатковай інспэкцыі, кіраўнікі аддзелаў, вельмі шмат прадстаўнікоў санэпідэмстанцыі на чале з галоўным урачом”.Як паведамляла Радыё Свабода, у мінулую сераду на бабруйскіх рынках супрацоўнікі санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю пачалі масавую праверку прадпрымальнікаў. Тавар, якія ня меў сэртыфікатаў якасьці, кантралёры канфіскоўвалі на месцы.
У адказ прадпрымальнікі спынілі працу, аб’явілі страйк ды сабраліся на плошчы перад будынкам гарвыканкаму.
Бабруйск: стыхійная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 13.06.2007