Як зазначаецца ў прэамбуле дырэктывы, у краіне не створана цэласная сыстэма эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, што зьніжае канкурэнтаздольнасьць эканомікі, эфэктыўнасьць выкарыстаньня ўсіх відаў паліва, энэргіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталяваньня; энэргаёмістасьць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі ў паўтара-два раза вышэй, чым у разьвітых дзяржавах з падобнымі кліматычнымі ўмовамі і структурай эканомікі; высокай зьяўляецца і матэрыялаёмістасьць айчыннай прадукцыі; недастаткова поўна выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы і адходы вытворчасьці.
Дырэктыва прадпісвае зрабіць кардынальныя захады па эканоміі і ашчадным выкарыстаньні паліўна-энэргетычных і матэрыяльных рэсурсаў ва ўсіх сфэрах вытворчасьці і ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, паскорыць тэхнічнае перааснашчэньне і мадэрнізацыю вытворчасьці на аснове ўкараненьня энэрга- і рэсурсазьберагальных тэхналёгій і тэхнікі, павысіць эфэктыўнасьць навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасьці, забясьпечыць стымуляваньне эканоміі паліўна-энэргетычных і матэрыяльных рэсурсаў і іншыя захады.
Сёньня ж старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць у часе сваёй паездкі па Віцебскай вобласьці паведаміў журналістам, што КДК узмоцніць кантроль за энэргазьберажэньнем і рацыянальным выкарыстаньнем рэсурсаў у сувязі з уваходжаньнем у дзеяньне прэзыдэнцкай Дырэктывы №3. “Мы будзем адсочваць кожную капейку, якую выдзяляе дзяржава”, сказаў З.Ломаць.
Увесь тэкст Дырэктывы на сайце Прэзыдэнта Беларусі, 14.06.2007