Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"І прыйдзецца, магчыма, Вам самім здаваць кроў разам са сваімі сынамі, з чыноўнікамі, дэпутатамі.."


Радыё Свабода Званкі на Свабоду за 15 чэрвеня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Аляксандр Рыгоравіч, дзе мы возьмем грошай, каб купляць кроў? Вы ж зьнялі льготы зь людзей, каб Вам больш грошай было. А зараз донары сыходзяць. І прыйдзецца, магчыма, Вам самім здаваць кроў разам са сваімі сынамі, з чыноўнікамі, дэпутатамі. І тады донары нам ня будуць патрэбныя, таму што Вы ўжо столькі крыві з народа выпілі, што ў Вас хопіць, каб усіх лячыць”.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода. Добры вечар! Хочацца выказаць вялікую падзяку прэзыдэнту ЗША, спадару Бушу, і яго ўраду, што ўпершыню паставілі помнік ахвярам камунізму-сталінізму. Я вельмі ўсьцешаны Вашай працай па ўсталяваньню помніка. Час і нам, таварышы лукашысты, усталяваць таі помнік на тэрыторыі Беларусі, дзе бальшавікі расстрэльвалі самых лепшых людзей, не вінаватых ні ў чым.

Першы помнік трэба тэрмінова паставіць у Курапатах і абнародаваць кнігі. Бальшавікі ў Беларусі вынішчылі больш за адзін мільён патрыётаў Беларусі. “Лінію Сталіна” трэба перайменаваць у “Лінію Кастуся Каліноўскага”. Таварыш Лукашэнка, дайце каманду, каб Беларусь ачысьцілі ад бальшавікоў. У нас сотні-тысячы людзей вартых таго, каб іх прозьвішчамі былі названыя вуліцы, калгасы і гэтак далей. Праўда, калгасаў у бліжэйшы час ня будзе. Будзе прыватная ўласнасьць. Жыве Беларусь!”

Спадарыня: “У дачыненьні да адмены прэфэрэнцый Андрэй Папоў цісьне на Эўразьвяз, што ой робіць дрэнна простаму народу Беларусі. Па вялікім рахунку гэта праблема прэм’ера Сідорскага. І калі Сідорскага хвалюе просты працоўны люд Беларусі, то ён павінен ўвайсьці ў канфлікт з Лукашэнкам, то бок Лукашэнка выдатнае ведае, як можна пазьбегнуць адмены прэфэрэнцый. Няхай Андрэй Папоў раскажа пра прычыну адмены прэфэрэнцый на БТ, у друку, каб простыя працаўнікі ведалі. І ня трэба спасылацца на народ. Лукашэнка можна адным махам зьліквідаваць гэту праблему”.

Сталы слухач: “Пяты пункт, чаму апазыцыя не заваёўвае даверу. Апірышча ў іх на каго? Яны дзяцей выстаўляюць, але гэта не апірышча эканамічная, не сацыяльная, не палітычная. Павінна быць дарослая апірышча. Гэта рабочыя, інтэлігенцыя творчая, інтэлігенцыя тэхнічная, калгаснае сялянства. Вось такою павінна быць перш за ўсё апора”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG