Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 14 чэрвеня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць артыкул расейскай "Независимой газэты" “Беларусі пагражае дэфолт”. Аўтар артыкулу Антон Хадасевіч аспрэчвае словы Аляксандра Лукашэнкі "Мы ішлі да дэфолту ў канцы мінулага і пачатку бягучага году", – сказаў Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю ў эканоміцы. І калі, па ягоных словах, пагроза ўжо мінула, дык, паводле ацэнак незалежных экспэртаў, усё яшчэ наперадзе".

Камэнтары:

“РБ у сьвятле апошніх падзеяў падобная да гібрыду Плюшкіна з Панікоўскім”;

“Калі ўжо “славянскія браты” адкрытым тэкстам загаварылі пра дэфолт, то сто працэнтаў – пажару нашай слабодцы не пазьбегнуць”;

“Пакуль трубаправод праз Балтыку не пабудуюць – санкцый (супраць Беларусі) ня будзе. А там ужо – "хавайся у бульбу”.

"У РБ паўсюдна пачалі адмяняць ільготы, матывуючы гэта высокім узроўнем жыцьця насельніцтва. Вось і Эўразьвяз пасьледаваў прыкладу ўладаў – адмяніў (эканамічныя) ільготы”.

Сайт блогаў “Позірк” прапануе досьлед на тэму праслухоўваньня мабільных тэлефонаў (цытую): “Магчымасьці праслухаць размовы і вызначыць прыблізнае месцазнаходжаньне абанэнта закладзеныя ў тэхналёгію мабільных сетак ад пачатку”. У артыкуле пададзеныя тэхнічныя акалічнасьці праслухоўваньня сотавых тэлефонаў з папярэджаньнем: “Інфармацыя, скарыстаная ў артыкуле ня можа быць выкарыстаная для злачынстваў, прадугледжаных законам РБ альбо міжнародным заканадаўствам”. У наступнай частцы анансуюцца сродкі абароны ад праслухоўваньня вашага мабільнага тэлефону”.

Літаратар Алесь Аркуш у сваім блогу дыскутуе з наведнікамі пра музычны фэстываль, заплянаваны на 24-26 жніўня ў Літве за 50 мэтраў ад беларускай мяжы ля вёскі Нарвелішкі. “Ці будзе на ім (фэстывалі) месца беларусам? ... Фэстываль ня будзе, скажам, літоўска-беларускі, а хутчэй Эўразьвязаўскі. А гэта значыць, больш 2-3 нашых каманд туды запрашаць ня будуць”, – піша Алесь Аркуш.

Наведніца _ghost_pulse_ адказывае: “Добра, што нашае культурнае поле здольнае прапанаваць эўрапейскім фэстывалям хоць 2-3 каманды. Пра Беларусь мастацкую мала хто ведае, невялічкая суполка гурманаў па сьвеце.

Наведнік antanian: “Куды больш важнае пытаньне – ці ёсьць беларусам месца ў тых Нарвелішках”.

Першы Беларускамоўны Хіп-Хап Партал сумесна з VałacuhaRekardz анансуюць выхад другога альбому гурту “PANaNieba” пад назвай “Niamuzyka”. На сайце гурту выкладзеная для пампаваньня песьня “за100емся”:

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG