Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Гомелем ва ўрочышчах адкапалі парэшткі 66 ахвяраў


Радыё Свабода Салдаты 52-га спэцыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны завяршылі раскопкі масавых пахаваньняў пад Гомелем. Раскопкі вялі ў лясных ўрочышчах Тры Слупы й Боркі.

Паводле камандаваньня батальёну, на паверхню з розных магілаў паднялі парэшткі 66 ахвяраў — мірных жыхароў. Прастрэленыя чарапы й косткі перадалі на часовае захоўваньне ў Прыбыткаўскі сельскі савет.

Судмэдэкспэрты яшчэ не далі заключэньня пра “ўзрост” пахаваньняў. Няма пакуль і высноваў наконт знойдзеных куляў, ад якіх загінулі ахвяры.

Афіцыйная вэрсія паходжаньня масавых пахаваньняў — расстрэл фашыстамі апалчэнцаў і ваеннапалонных чырвонаармейцаў напачатку вайны.

Аднак мясцовыя жыхары сьведчаць, што там адбываліся масавыя расстрэлы людзей у гады сталінскіх рэпрэсіяў.

Сябры аргкамітэту стварэньня партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” запісалі на відэастужку сьведчаньні людзей, якія дакладна называюць месца, дзе энкавэдысты ў 1937—1938 гадах расстрэльвалі як “ворагаў народу” мірных жыхароў.

• У Гомеля былі свае Курапаты, 12.06.2007 • Хто расстраляны ў лесе пад Гомелем? , 06.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG