Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці чакае Беларусь дэфолт?


Радыё Свабода Эканоміка Беларусі пасьпяхова вырашае праблемы, што ўзьніклі на пачатку году. Пра гэта заявіў журналістам прэм''ер-міністар Сяргей Сідорскі, камэнтуючы вынікі дакладу Аляксандру Лукашэнку 14 чэрвеня. Ён выказаў перакананасьць у тым, што да канца бягучага году краіна здолее стабілізаваць сытуацыю ў зьнешнім гандлі.

"Пакуль мы не спраўляемся з тымі заданьнямі, якія даў прэзыдэнт у пачатку году што да дасягненьня станоўчага сальда ў зьнешнім гандлі", – адзначыў прэм''ер-міністар.

Паводле яго на гэта былі розныя аб''ектыўныя і суб''ектыўныя прычыны. У прыватнасьці, ён зьвярнуў увагу на адставаньне ў аб''ёмах продажу нафтапрадуктаў у бягучым годзе. Акрамя таго, сёлета ў параўнаньні з мінулым годам Беларусь павінна на $1 млрд. больш заплаціць расійскаму боку за газ.



Некалькі дзён таму Лукашэнка заявіў, што напачатку году Беларусь была на мяжы дэфолту. Але і цяпер, паводле яго, пагаршэньне сальда зьнешняга гандлю можа прывесьці да “абвалу” нацыянальнай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG