Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Мы шукалі праўды – дзе толькі маглі”


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць Быкаў.

“Даўно вядома: у мастацкім творы кожны бачыць тое, што хоча бачыць, прычытвае тое, што хоча прачытаць. А таксама, мабыць, што можа, умее, на што здольны, чаго не хапае яму ў ягоным палітычным, эстэтэчным, паўсядзённым бытаваньні. Паваеннаму пакаленьню маладых творцаў тады не хапала праўды пра нашу крывавую вайну, і мы шукалі яе – дзе толькі маглі знайсьці. Ведама ж, у нашай літаратуры, зьменшанай сацрэалізмам, тае праўды было няшмат, куды болей яе вынікала з замежнай, найперш эўрапейскай літаратуры. І як ня дзіўна, не абавязкова той, што грунтавалася на досьведзе другой усясьветнай вайны, але і на досьведзе першай знайшліся агульныя, так бы мовіць, унівэрсальныя моманты, найперш у Рэмарка і Гэмінгуэя, якія напачатку нават зьбянтэжылі нас пранізьлівай аголенасьцю сваёй ваеннае праўды”.



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – кароткая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю – тэматычныя аўдыёанталёгіі.
XS
SM
MD
LG