“Гэта – галоўныя вынікі стыхійнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў”, – заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода лідэр рэгіянальнай арганізацыі “Руху за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева.
Сёньня на шэрагу рынкаў у Бабруйску спынілі працу прадпрымальнікі. Гэта адбылося на знак пратэсту дзеяньням супрацоўнікаў санэпідэмстанцыі, падатковай інспэкцыі ды аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю. Яны распачалі канфіскацыю тавараў, якія ня маюць актаў сэртыфікацыі.
У першай палове дня амаль 150 прыватных прадпрымальнікаў выйшлі на плошчу Леніна ў Бабруйску. Мясцовая ўлада вымушана была накіраваць на перамовы свайго прадстаўніка.
Прадпрымальнікі Бабруйску мітынгуюць, ashorror.livejournal.com, 13.06.2007