Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лісіенку далі штраф, за тое, што бараніў дзяўчат


Радыё Свабода Суддзя Віцебскага раённага суду Аляксандар Зубеня абвінаваціў моладзевага актывіста ў непадпарадкаваньні міліцыянтам.Судовы працэс працягваўся больш за пяць гадзін і завяршыўся ўжо па сканчэньні працоўнага дня . Суддзя вырашыў завяршыць справу менавіта сёньня, прысуд Зьмітру Лісіенку вынесьлі ўжо а палове на 9-ю вечара.

Пасьля выступаў сьведкаў і прагляду відэазапісаў, зробленых і супрацоўнікамі міліцыі, і незалежным відэааператарам, судзьдзя прызнаў абвінавачаньні на адрас актывіста часткова беспадстаўнымі. Прынамсі, ён прызнаў, што Зьміцер Лісіенка ня браў удзелу ў пікетаваньні каля будынку Першамайскага суду Віцебску. Але факты, пададзеныя ў міліцэйскіх пратаколах як непадпарадкаваньне супарацоўнікам міліцыі падчас затрыманьня, суд узяў да ўвагі, аштрафаваўшы Лісіенку на 20 базавых велічыняў.

Падзеі, паводле якіх моладзевага актывіста прызналі правапарушальнікам, адбыліся 6 чэрвеня падчас суду над Валерыем Шчукіным. Моладзь выйшла на ганкі з партрэтамі вядомага журналіста і праваабаронцы, і міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, ужыўшы фізычную сілу. Зьміцер Лісіенка заступіўся за дзяўчат і быў затрыманы.

Пасьля сёньняшняга суду яго зноў завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Да трэцяй гадзіны начы актывіст мусіць адбыць тэрмін арышту за надпіс "Свабоду Казуліну!" , зроблены ім 9-га чэрвеня на плоце паблізу Кастрычніцкага райвыканкаму Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG