Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: прадпрымальнікі запатрабавалі ад уладаў новае месца працы


Радыё Свабода Сёньня ў Рэчыцы дзясяткі прадпрымальнікаў кірмашу “Славянскі” прыйшлі да мясцовага райвыканкаму з патрабаваньнем прадставіць ім новае месца працы. Менавіта зь сёньняшняга дня каля 400 дробных гандляроў засталіся бяз працы.

Папярэднія дамоўленасьці прадпрымальнікаў з намесьнікам старшыні райвыканкаму сп. Памалейкам і ўласьнікам кірмашу – прыватным гандлёва-вытворчым прадпрыемствам “Данапрыс” – наконт спыненьня працы ад 1 ліпеня ў сувязі з рэканструкцыяй былі парушаныя.

Пастанову пра закрыцьцё кірмашу “Славянскі” менавіта з 11 чэрвеня вынес галоўны санітарны лекар Рэчыцкага цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі Віктар Паднясенкаў. Гэта прадыктавана неабходнасьцю прывесьці рынак у парадак да пачатку рэспубліканскіх “Дажынак”, прызначаных на верасень.

Прадпрымальнікі сплацілі падатак і ўнесьлі грашовы збор за месца за ўвесь чэрвень. Аднак мясцовыя ўлады з дапамогай санслужбы вырашылі тэрмінова перамясьціць прадпрымальнікаў на пляцоўку каля кансэрвавага заводу.

Такая апэратыўнасьць і выклікала незадавальненьне прадпрымальнікаў.

На пляцоўцы каля кансэрвавага заводу цяпер працуе тэхніка: адміністрацыя прадпрыемства ў сувязі з “Дажынкамі” тэрмінова мяняе агароджу.

Апрача таго прадпрымальнікі ня ў стане хутка набыць гандлёвыя палаткі дзеля разьмяшчэньня сваіх тавараў на новым месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG