Падзеі, паводле якіх Лісіенку лічаць правапарушальнікам, адбыліся 6 чэрвеня каля будынка суду Першамайскага раёну, дзе праходзіў працэс над Валерыем Шчукіным. Моладзь выйшла на ганак з партрэтамі вядомага журналіста і праваабаронцы, і міліцыянты затрымалі некалькі чалавек.
Суд над Зьмітром Лісіенкам распачаўся 7 чэрвеня, але актывіст запатрабаваў адваката і сьведкаў, таму працэс быў адкладзены да сёньня.
Цяпер Зьміцер Лісіенка знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня, але паводле іншага абвінавачаньня. У суботу 9 чэрвеня, яго затрымалі за графіці "Свабоду Казуліну!" Надпіс ён зрабіў на плоце недалёка ад будынка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. За дробнае хуліганства паводле артыкулу 17.1 адміністрацыйнага заканадаўства Зьміцер Лісіенка адбывае трохдзённы арышт.