Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Панядзелак на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У панядзелак на Свабодзе – ...

РАНІЦА

* У выхадныя 9 і 10 чэрвеня гарадзенская грамадзкасьць пратэставала супраць плянаў нядбайнай рэканструкцыі гістарычнага цэнтру. Размова з гарадзенскім актывістам, адным з арганізатараў грамадзкага супраціву Алесем Залеўскім

* У Магілёве пашкоджаны чатыры помнікі на старэйшых у горадзе каталіцкіх могілках. А на пачатку чэрвеня некалькі дзесяткаў надмагільляў разбураныя на старадаўнім цьвінтары Бабруйску. Цягам месяцу міліцыя шукае зламысьнікаў, якія апаганілі габрэйскія могілкі ў Барысаве. Рэпартаж пра маштабы вандалізму на могілках Беларусі

* Рэпартаж пра летняе ваенна-патрыятычнае выхаваньне. 11 тысяч беларускіх вайскоўцаў гэтым летам будуць апекаваць як мінімум па адным школьніку – найчасьцей так званых цяжкіх падлеткаў

* Расповед пра чыноўнікаў былой Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі, якіх абвінавачваюць у пэдафіліі. Паведамляецца, што іх ахвярамі былі і беларускія дзеці

ВЕЧАР

18.30 * Праскі акцэнт – Чаму ў Беларусі сёлета імкліва павялічваецца адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу? Наколькі гэта небясьпечна для нацыянальнай эканомікі? Наколькі істотным для яе можа стаць пазбаўленьне прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам? Пра гэта разважаюць эканамісты: кіраўнік дасьледчага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстантын Скуратовіч і кіраўнік цэнтру імя Мізэса Яраслаў Раманчук

19.30 * Дом літаратара – Размова з паэтам Леанідам Драньком-Майсюком пра яго прозу, нататкі Алы Сямёнавай пра кнігу Міхася Андрасюка “Белы конь” і гутарка з паэткай і перакладчыцай Галінай Дубянецкай, а таксама яе вершы ў аўтарскім чытаньні

20.30 * Праскі акцэнт – Чаму ў Беларусі сёлета імкліва павялічваецца адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу? Наколькі гэта небясьпечна для нацыянальнай эканомікі? Наколькі істотным для яе можа стаць пазбаўленьне прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам? Пра гэта разважаюць эканамісты: кіраўнік дасьледчага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстантын Скуратовіч і кіраўнік цэнтру імя Мізэса Яраслаў Раманчук

21.30 * Дом літаратара – Размова з паэтам Леанідам Драньком-Майсюком пра яго прозу, нататкі Алы Сямёнавай пра кнігу Міхася Андрасюка “Белы конь” і гутарка з паэткай і перакладчыцай Галінай Дубянецкай, а таксама яе вершы ў аўтарскім чытаньні

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Праскі акцэнт – Чаму ў Беларусі сёлета імкліва павялічваецца адмоўнае сальда зьнешнегандлёвага балянсу? Наколькі гэта небясьпечна для нацыянальнай эканомікі? Наколькі істотным для яе можа стаць пазбаўленьне прэфэрэнцыяў у гандлі з Эўразьвязам? Пра гэта разважаюць эканамісты: кіраўнік дасьледчага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка, аглядальнік газэты “Беларусы і рынак” Канстантын Скуратовіч і кіраўнік цэнтру імя Мізэса Яраслаў Раманчук

23.30 * Дом літаратара – Размова з паэтам Леанідам Драньком-Майсюком пра яго прозу, нататкі Алы Сямёнавай пра кнігу Міхася Андрасюка “Белы конь” і гутарка з паэткай і перакладчыцай Галінай Дубянецкай, а таксама яе вершы ў аўтарскім чытаньні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG