Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адкрыўся Фэстываль беларускай культуры


Аляксей Дзікавіцкі, Уроцлаў Сёньня ў межах Фэстывалю беларускай культуры ва Ўроцлаве адбудуцца дзьве імпрэзы: прэзэнтацыя перакладзеных на польскую мову твораў паэта Алеся Разанава, а таксама канцэрт беларускага барда Тацяны Беланогай.

Учора ў польскім Уроцлаве афіцыйна адкрыўся Фэстываль беларускай культуры – адна з найвялікшых імпрэзаў, прысьвечаных Беларусі ў Польшчы.

Адкрыў фэстываль канцэрт гурту Леон Гурвіч джаз-праект. Ён складаецца з беларусаў зь Нямеччыны, а таксама грэка, украінкі і немца.

Гурвіч: “Сумесь беларускага фальклору з джазам цікавіць мяне шмат гадоў” – кажа спадар Гурвіч.

Уроцлаў, 07.06.2007. На Фэстывалі беларускай культуры гучыць джаз На Фэстывалі беларускай культуры гучыць джаз

Адметныя матывы, якімі кіруюцца жыхары Ўроцлава, што прыходзяць на фэстывальныя канцэрты.

Глядач: Я папросту цікаўлюся джазам і не абавязкова гэта павінны быць нейкія вельмі вядомыя выканаўцы”.

Глядачка:” Мы тут на фэстывалі не ўпершыню. Гэта ж нашы суседзі!”

Джазавы канцэрт у будынку музэю архітэктуры прайшоў зь вялікім посьпехам. Таксама, дарэчы, як і беларускі канцэрт зусім іншага музычнага накірунку – гурту “Індыга”. Уроцлаў, 07.06.2007. Сьпявачка “Індыга” Руся Сьпявачка “Індыга” Руся

Руся: “Для мяне вельмі важна, каб беларуская культура прасоўвалася ў іншых краінах. Бо ў Беларусі, як вы ведаеце, займацца альтэрнатыўнай культурай вельмі цяжка. Я радая, што ёсьць такі фэстываль, што ёсьць магчымасьць тут выступіць”- , кажа сьпявачка “Індыга” Руся.

Прыхільнік: “Мне вельмі падабаецца “Індыга”, таму і прыехаў на канцэрт”.

На афіцыйнае адкрыцьцё фэстывалю прыехаў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Адам Ліпіньскі.

Ліпіньскі: “Мы заўсёды падтрымлівалі значныя праекты ва Ўкраіне і Беларусі. Гэта для нас вельмі важна. Цяперашні ўрад, ягоная галоўная частка ад кіруючай партыі “Права і справядлівасьць”, складаецца з былых антыкамуністаў. Таму такая падтрымка для нас гэта нармальна і мы будзем так рабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG