Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Чацьвер на Свабодзе</B>


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У чацьвер на Свабодзе – ...

РАНІЦА

06.00 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў 06.15 * Падарожжа Свабоды – Зьміцер Бартосік расказвае пра вёску Шо Глыбоцкага раёну 06.30 * Экспэртыза Свабоды – Ці спыніўся рост цэнаў на нерухомасьць у Менску 06.45 * Онлайн-канфэрэнцыя – На пытаньні ўдзельнікаў онлайну адказвае Віктар Шэндэровіч

07.00 РАНІШНІ ЖЫВЫ ЭФІР

* 7-8 чэрвеня падчас сэсіі Міжнароднай арганізацыі працы плянуецца заслухаць “беларускае пытаньне”. Будзе агучанае канчатковае рашэньне пра скасаваньне для Беларусі рэжыму гандлёвых прэфэрэнцыяў з краінамі Эўразьвязу

* Госьць жывога эфіру – жонка дэпартаванага ўчора пратэстанцкага сьвятара Яраслава Лукасіка, спадарыня Натальля

* 80 гадоў таму беларускі студэнт Барыс Кавэрда застрэліў у Варшаве савецкага дыплямата Пятра Войкава, аднаго з арганізатараў забойства царскай сям’і ў 1918 годзе. Што з тае пары зьмянілася ў прыродзе тэрарызму на захадзе і ў постсавецкіх краінах?

* Зь дзяржаўнага музэю-сядзібы Адама Міцкевіча, што на хутары Завосьсе ля Баранавічаў, Радыё Свабода атрымала паведамленьне: у гэтым месяцы, а таксама ў мінулым ніводзін жыхар з райцэнтру не наведаў гэтае радзіннае месца знакамітага паэта. Туды наяжджаюць толькі госьці з Польшчы...

ВЕЧАР

18.30 * Падарожжа Свабоды – На чарговы абед у Івянцы Ягор Маёрчык запрасіў настаўніка матэматыкі Івана Вальчэўскага. Для яго навучальны год, што скончыўся – апошні. Спадар Вальчэўскі другім разам сыходзіць на пэнсію. Ён кажа: дакладна вырашыў, што болей ніколі ня вернецца ў школу. Пра тое, як пражыло травень мястэчка Івянец, што ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці – у новай праграме "Падарожжы Свабоды".

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – Тэма перадачы – “Беларускі сьвет па-за межамі Беларусі”. Аўтар Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з гісторыкам Алегам Гардзіенкам пра эміграцыйныя хвалі, якія зьведала Беларусь у ХХ стагодзьдзі. І перадусім – пра палітычную эміграцыю пасьля Другой усясьветнай вайны.

19.30 * Беларускае замежжа – У канцы траўня на кангрэсе Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА) быў абраны новы старшыня – Вячка Станкевіч, вядомы дзеяч беларускай эміграцыі, колішні дырэктар беларускай службы радыё Свабода. Што зьменіцца ў грамадзкім жыцьці амэрыканскіх беларусаў? Якую дапамогу могуць атрымаць беларусы, якія прыехалі ў ЗША нядаўна? Гэтыя тэмы ў новай перадачы Беларускае замежжа абмяркоўваюць прадстаўнікі розных моладзевых суполак ЗША і сам новаабраны старшыня БАЗА Вячка Станкевіч.

19.45 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.30 * Падарожжа Свабоды – Пра тое, як пражыло травень мястэчка Івянец, што ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – Гутарка з гісторыкам Алегам Гардзіенкам пра эміграцыйныя хвалі, якія зьведала Беларусь у ХХ стагодзьдзі

21.30 * Беларускае замежжа – Гутарка з новаабраным старшынём БАЗА Вячкам Станкевічам

21.45 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа Свабоды – Пра тое, як пражыло травень мястэчка Івянец, што ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – Гутарка з гісторыкам Алегам Гардзіенкам пра эміграцыйныя хвалі, якія зьведала Беларусь у ХХ стагодзьдзі

23.30 * Беларускае замежжа – Гутарка з новаабраным старшынём БАЗА Вячкам Станкевічам

23.45 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG