Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастар Яраслаў Лукасік дэпартаваны зь Беларусі


Радыё Свабода Пратэстанцкі прапаведнік, грамадзянін Польшчы Яраслаў Лукасік выехаў зь Менску цягніком "Менск – Варшава" а 20.40.

На чыгуначным вакзале Менску Яраслава Лукасіка праводзілі больш як 100 чалавек, у тым ліку пастары пратэстанцкіх цэркваў, вернікі і яго асабістыя сябры.

Калі цягнік адправіўся, прысутныя выканалі гімн "Магутны Божа" і праскандавалі "Жыве Беларусь!".

У інтэрвію агенцтву БелаПАН Яраслаў Лукасік зазначыў, што на працягу ўсіх 14 гадоў жыцьця ў Беларусі ў яго склаліся добрыя адносіны з многімі пастарамі і эпіскапамі розных пратэстанцкіх плыняў.



Яраслаў Лукасік прыехаў у Беларусь 14 гадоў таму як каталіцкі актывіст. Ён стаў адным з заснавальнікаў харызматычнай супольнасьці, дзейнасьць якой прывяла да канфлікту з герархіяй Каталіцкай царквы ў Беларусі. Пасьля гэтага ён прыняў пратэстанцтва і стаў вернікам, а пасьля прапаведнікам і пастарам поўнаэвангельскай грамады. Пабраўся шлюбам зь беларускай, у іх трое дзяцей.



• Я.Лукасік: пакуль гэтая ўлада ня зьменіцца, Беларусь для мяне закрытая, 31.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG