Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра затрыманых у Віцебску чакаюць адпраўкі ў ізалятар


Радыё Свабода Хлопцаў, якія прыехалі падтымаць у судзе Валер’я Шчукіна, вінавацяць у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.

Міліцыянты затрымалі хлопцаў за тое, што яны стаялі каля будынку суда з партрэтамі Валер’я Шчукіна, а потым заступіліся за дзяўчат, якіх супрацоўнікі міліцыі зьбівалі і гвалтам цягнулі ў машыну.

Пасьля шасьці гадзінаў утрыманьня ў пастарунку непаўналетніх жыхароў Полацку Мацьвея Базарэвіча і Алеся Круткіна зь Першамайскага РАУСу міліцыянты на службовай машыне адвезьлі на вакзал, сказаўшы, што адправяць іх дахаты.

Таксама палачанін Генадзь Шарах, Зьміцер Лесьніковіч зь Менску і жыхары Віцебску Алесь Дзеравянка і Андрэй Данілеўскі чакаюць адпраўкі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Паводле міліцыянтаў, гэта можа адбыцца і каля поўначы.

Праваабаронца Павал Левінаў напісаў скаргу на міліцыянтаў, якія трымалі хлопцаў у пастарунку больш за тры гадзіны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Яшчэ адну скаргу на гвалтоўныя дзеяньні міліцыі заўтра маюць напісаць Крысьціна Шацікава, Алена Багданава і Крысьціна Міхайлава. Дзяўчат і дзевяцігадовага Ягора, сына спадарыні Шацікавай, супрацоўнікі міліцыі зьбілі, спрабуючы гвалтам пасадзіць у аўтобус.

Давялося выклікаць хуткую дапамогу, і ў віцебскім абласным шпіталі ва ўсіх трох пацярпелых дактары дыягнаставалі ўдары мяккіх тканах галавы і твару. Дзяўчатам былі прапанавалі застацца ў лякарні, але тыя ад шпіталізацыі адмовіліся.

• К.Шацікава: Майго сына ўзялі за твар і кінулі ў машыну , 6.06.2007 • Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валерыя Шчукіна, 6.06.2007 • Віцебск: Шчукіна будуць судзіць за абразу сябраў выбаркаму, 6.06.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG