Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – у сьпісе краін, што маюць цэнзуру ў інтэрнэце


Радыё Свабода У многіх краінах сьвету павялічваецца дзяржаўная цэнзура інтэрнэту, а выкарыстаныя для гэтага мэтады становяцца ўсё больш дасканалымі. Такую выснову робяць прадстаўнікі ініцыятывы “Open Net”, якія летась вывучалі адкрытасьць інтэрнэту ў 40 краінах сьвету. Паводле дасьледаваньня, найбольш цэнзуруюць інтэрнэт у Кітаі, Іране, Узбэкістане і Таджыкістане. У гэтым сьпісе і Беларусь.

Паводле ініцыятывы “Open net” 25 краінаў сьвету выкарыстоўваюць цэнзуру ў інтэрнэце. Аднак дасьледчык Рон Дэйбэрт папярэджвае, што сьпіс ні ў якім разе не канчатковы. Дадам, што ініцыятыва Open net была створана ў партнэрстве паміж Оксфардам, Кембрыджам, Гарвардам і ўнівэрсытэтам Таронта.

Тыпы вэб-сайтаў, якія ўлады спрабуюць блякаваць, мяняюцца ў залежнасьці ад краіны. Аднак найперш пад цэнзуру падпадаюць пэрсанальныя блогі разам з сайтамі палітычных партый і мясцовых недзяржаўных арганізацый. Летась цэнзуру спазналі Google Maps, YouTube, а таксама Skype, празь які можна рабіць больш танныя міжнародныя тэлефанаваньні.

Некаторыя краіны накшталт Узбэкістану пакідаюць сусьветныя сайты без істотнага ўмяшаньня, аднак пры гэтым інтэнсіўна блякуюць мясцовыя вэб-старонкі.

Ініцыятыва “Open net” называе Узбэкістан адной з 10 краінаў, якія практыкуюць істотнае палітычнае блякаваньне інтэрнэту. У гэтым сьпісе таксама Кітай, Іран, Сырыя, Пакістан і Савудаўская Арабія.

Адметна, што ўзбэцкі ўрад кантралюе інтэрнэт нават пры тым, што толькі 3 працэнты насельніцтва карыстаюцца ім. Аднак экспэрт Рон Дэйбэрт ставіць пад сумнеў пададзеную ўладамі статыстыку.

Паводле Рона Дэйбэрта, інтэрнэт цяпер адыгрывае непрапарцыйна больш важную ролю адносна іншых СМІ, паколькі ў сеціве можна атрымаць аб’ектыўную інфармацыю.

Што гаворыцца ў дасьледаваньні “Open net” пра сытуацыю з цэнзурай інтэрнэту ў Беларусі?

Там гаворыцца, што ў Беларусі блогеры і незалежныя СМІ спазналі судовы перасьлед за меркаваную дэзынфамацыю і паклёп у публікацыях, зьмешчаных на інтэрнэце. А, напрыклад, у суседняй Украіне ўлады маюць спэцыяльныя арганізацыі для вывучэньня зьместу інтэрнэту, якія маюць на мэце абараніць нацыянальную бясьпеку і абмежаваць іншыя формы непажаданай інфармацыі.

У многіх постсавецкіх краінах доступ у інтэрнэт абмежаваны працоўнымі месцамі і інтэрнэт-кавярнямі. “Open net” канстатуе невялікую фільтрацыю інтэрнэту ў Кіргізстане. А вось у Таджыкістане і Казахстане некаторыя вэбсайты "выкрасьлілі са сьпісу” ці прыпынілі дзейнасьці ў адпаведнасьці з рашэньнем уладаў.

У Азэрбайджане ўлады забаранілі вэб-сайт, на якім крытыкаваліся пляны ўраду падняць цэны, ягонага аўтара нават пасадзілі за краты. Аднак пазьней яго вызвалілі, а сайт аднавіў працу.

Ініцыятывы “Open net” пакуль не дасьледавала сытуацыю з адкрытасьцю інтэрнэту ў Армэніі і Грузіі. Яшчэ вядзецца маніторынг сытуацыі ў Расеі і Туркмэністане.

Што да краінаў, дзе няма інтэрнэт-цэнзуры, то “Open net” называе Аўганістан, Ірак і Эгіпет.

Экспэрты мяркуюць, што пасьля інтэрнэту неўзабаве дзяржава пачне ўмешвацца ў сфэру СМС-паведамленьняў мабільных тэлефонаў. Напрыклад, сёлета ў красавіку ўлады Камбоджы адключылі доступ да СМС-паведамленьняў за два тыдні да нацыянальных выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG