Шацікава: Пад''ехала машына, мікрааўтобус, не міліцэйская... Падышлі міліцыянты і прапанавалі нам туды прайсьці. Мы адмовіліся, таму што ня бачылі, чаму мы павінны гэта рабіць. Тады далі загад усіх браць. Цяпер лета, таму дзеці са мной, а ня ў школе. І вось, тыя, хто пацярпеў, гэта дзьве дзяўчынкі непаўналетнія – Багданава Алена і Міхайлава Крысьціна. Выклікалі хуткую дапамогу. У Алены Багданавай вельмі моцны ціск, у машыне ёй зрабілі ўкол.
Радыё Свабода: Колькі Алене Багданавай гадоў?
Шацікава: Семнаццаць.
Радыё Свабода: А што з Вашым сынам?
Шацікава: Яны вырвалі яго ў мяне з рук, узялі за твар і кінулі ў машыну...
Радыё Свабода: І пры гэтым ударылі галавой аб машыну?
Шацікава: Так.
Радыё Свабода: Што сказалі дактары? Зробленыя нейкія здымкі?
Шацікава: Так, у абласной клінічнай бальніцы Віцебску былі зробленыя здымкі. Дыягнаставалі шматлікія "ушыбы". Ад шпіталізацыі мы адмовіліся, бо пакінуць некага ў шпіталі, гэта тое самае, што ў турме.
Валеры Шчукін зь сябрамі да пачатку судовага пасяджэньня
Міліцыянты затрымліваюць моладзь каля Першамайскага райсуду
У машыне хуткай дапамогі доктар аглядае сына Шацікавай
В. Міліцыянты зьбілі моладзь, якая прыйшла падтрымаць Валерыя Шчукіна, 6.06.2007