Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: “Дажынкам” перашкодзіў гістарычны будынак


Радыё Свабода Сёньня ў Рэчыцы канчаткова зьнесены гістарычны двухпавярховы будынак былой жаночай гімназіі. Гэта быў адзін з чатырох гарадзкіх муроў, пабудаваных напрыканцы ХIХ --пачатку ХХ стагодзьдзяў. Ён быў уключаны ў турыстычны маршрут “Залатое кальцо Гомельшчыны”.

Першапачаткова мур узводзіўся як унівэрсальная крама. Напачатку ХХ стагодзьдзя яго пераабсталявалі пад жаночую гімназію, дзе вучылася каля 200 дзяўчат. Пасьля жаночай гімназіі тут разьмяшчаўся землеўпарадкавальны тэхнікум, пазьней -- музычная школа, дом піянэраў, гарвыканкам.

Ініцыятарам зносу гістарычнага будынку стаўся Рэчыцкі райвыканкам. Мясцовыя ўлады дамагліся, каб ён быў выключаны з Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Будынак закрываў частку цэнтральнай плошчы, дзе ў верасьні плянуецца адкрываць рэспубліканскія “Дажынакі” з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG