Аднойчы нехта затэлефанаваў яму і папрасіў дапамогі і пакінуў адрас. Калі Ўладзімір пайшоў на той адрас, амаль пад самымі дзьвярыма яго чакалі ўчастковы і яшчэ некалькі міліцыянтаў. Тады яны сказалі, што шукаюць злачынцу і запатрабавалі, каб Шульжыцкі пайшоў зь імі ў пастарунак. Там на яго склалі пратакол, але не за распаўсюд абвестак з хвалямі, а нібыта за тое, што Ўладзімер нецэнзурна лаяўся.
Сёньня ў судзе высьветлілася, што тэлефонны званок да Шульжыцкага быў зроблены з Смаргонскага пастарунку, а міліцыянты, якія яго затрымвалі, пачалі блытацца ў паказаньнях і нічога яснага не маглі паведаміць. Таму судзьдзя й прыняў апраўдаўчае рашэньне.
Адразу пасьля вынясеньня прысуду Ўладзімер Шульжыцкі адказаў на нашыя пытаньні:
- Ці зьбіраецеся Вы працягваць сваю інфармацыйную дзейнасьць і раздаваць абвесткі з хвалямі “Радыё Свабода”?
- Канешне, гэтая справа будзе працягнута. Буду раздаваць каляндарыкі. Каляндарыкі – гэта, канешне, добра, але на іх, на жаль, няма майго нумару тэлефона. Ну але каляндарыкі некалі скончацца, дык тады будзем раздаваць лісткі, якія раздавалі раней.
– Ці шмат людзей у вашых мясьцінах слухае “Радыё Свабода”?
– Ну, напэўна, ня вельмі шмат. Але са мной нядаўна была такая гісторыя. Неяк я ехаў, і ноччу на цёмнай дарозе ў мяне сапсаваўся ровэр. Я заехаў да людзей, каб яны мне далі інструмэнт і дапамаглі крыху. Яны далі інструмэнт, я ўсё зрабіў і ў падзяку даў ім каляндарыкі “Радыё Свабода”. А яны пытаюцца – гэта не пра цябе казалі, што ты 40 кілямэтраў на ровэры праехаў на Чарнобыльскі шлях? Так што людзі ў нас яшчэ слухаюць, і, мяркую, яшчэ ня ўсё скончана...
Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 26.04.2007 У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 Смаргонь: суд над актывістам перанесьлі на няпэўны час, 26.04.2007 Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007