Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтае то морэ думак і жаданьнёў выліваецца на сьвет Божы і завецца мовай”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 5 чэрвеня ў розныя гады мінулага.

“Гоман” у 1917 годзе за ініцыяламі Н.С. піша: “А як бы нас спыталі: што на сьвеце найглыбейшае? То трэба адказаць, што душа і сэрцэ чэлавечае. У нашым маленькім сэрцы змешчаецца ўсё: і каханьне, і радасьць, і любоў, і дабро, а разам і горэ, і жуда, і сьлёзы, і мукі, і скарга. Ніхто ня можэ зведаць сваей душы, свайго сэрца, адкуль плывуць нашы думкі, нашы жаданьня. А ў нас іх невычэрпаемае морэ!.. Вось, гэтае то морэ думак і жаданьнёў выліваецца на сьвет Божы і завецца мовай”.

“Заря Запада” празь дзесяць гадоў друкуе такую аб’яву: “Судовы выканаўца 3-га вучастка Віцакругі абвяшчае публічную прадажу на 8-га чэрвеня, а 12-ці гадзін, апісанай маёмасьці, надлежачай грамадзяніну Лебедзеву Кастусю, заключаюшчэеся у адным будынку, аднапаверхнам дроуном, знахадз. на Караваеўскай вуліцы пад №17. Жадаючыя таргавацца павінны прадставіць даведкі ад Віцгоркамунаддзела, што ні яны, ні іх дзеці не маюць маемасьці”.

“Чырвоная змена”, год 1957. Газэта піша: “Да пытання аб беларускім фальклоры”. Пад такім загалоўкам было змешчана пісьмо студэнта 2-га курса філалагічнага факультэта БДУ І.Саламевіча. І.Саламевіч у сваім пісьме ўзнімаў важнае пытанне аб выданні песенніка народнага артыста СССР Р.Р.Шырмы... Гэтае пісьмо рэдакцыя накіравала ў Міністэрства асветы БССР. Як паведаміў намеснік міністра асветы БССР тав. Казакоў, зборнік песень Р.Р.Шырмы набран друкарняй і хутка паступіць у продаж”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG