Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстанцкага пастара А.Бокуна пакаралі трыма суткамі арышту


Любоў Лунёва, Менск Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў пастара пратэстанцкай царквы "Ян Прадвесьнік" Антонія Бокуна арыштам на трое сутак за правядзеньне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства.

Пастары іншых пратэстанцкіх цэркваў, якія прыйшлі на суд, заявілі, што пакараньне Антонія Бокуна ёсьць сьведчаньнем таго, што беларускія ўлады правакуюць рэлігійную варожасьць і напружанасьць у грамадзтве.

Антонія Бокуна затрымалі 3 чэрвеня падчас набажэнства, якое адбывалася ўва ўласным доме пастара.

Антонія Бокуна судзілі пасьля таго, як вынесьлі пакараньне затрыманым удзельнікам флэш-мобу супраць скасаваньня льготаў. Вернікі царквы, а таксама бацькі пастара, ягоная цяжарная жонка зь пяцігадовым сынам Адамам чакалі суду ад 10-й раніцы. Толькі а палове на восьмую пачаўся суд.

Антонія Бокуна абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага набажэнства. Пастар патлумачыў судзьдзі Тацяне Паўлючук, што ўлады дазвол на набажэнства не даюць, а вернікам трэба зьбірацца кожную нядзелю. Пастар у судзе патлумачыў, што тыдзень таму яго ўжо затрымлівалі і пакаралі штрафам 620 тысяч рублёў паводле аналягічнага абвінавачаньня.

Судзьдзя Тацяна Паўлючук пастанавіла ўлічыць тэрмін затрыманьня пастара ад нядзелі. Такім чынам, ён выйдзе на волю раніцай у сераду, 6 чэрвеня, у 11:45 раніцы.

Менск, 4.06.2007. Суд над пастарам Антосем Бокунам. Ля суду Ля суду

Менск, 4.06.2007. Суд над пастарам Антосем Бокунам. У судзе Антось Бокун у судовай залі

Менск, 4.06.2007. Суд над пастарам Антосем Бокунам. Пастары Пастары
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG