Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы пастар Антось Бокун


Любоў Лунёва, Менск Пастара пратэстанцкай царквы Яна Хрысьціцеля Антося Бокуна затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яго завезьлі ва ўпраўленьне міліцыі Цэнтральнага раёну Менску, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства.

Тыдзень таму пастара затрымлівалі і склалі аналягічны пратакол. Суд Цэнтральнага раёну пакараў Антонія Бокуна штрафам. Цяпер, паводле заканадаўства, сьвятару пагражае арышт да 15 сутак.

Летась пастар царквы “Запавет Хрыста” Георгій Вязоўскі за правядзеньне набажэнства адбываў 10 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG