Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым: “Шмат цяжкога зьвязана ў мяне з малой радзімай..."


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам “Свабоды”. Ягоныя творы, інтэрвью, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыё архіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях “Свабоды” гучыць Быкаў.

Васіль Быкаў: “Вельмі шмат цяжкога і нават беспрасьветнага зьвязана ў мяне з маёй малой радзімай, куды, аднак, езьдзіў ці ня кожны год, але – пакуль жывыя былі бацькі. Як перасталі жыць, кожны раз, вяртаючыся адтуль, казаў сабе: “Ну, гэта апошні раз, болей не паеду”. Ды мінаў час, наставала лета, ці вясна, ці восень, і ехаў зноў, і зноў казаў сабе: “Ну, гэта ўжо – канчаткова апошні”. Дужа мала радасьці набіраўся я там, а засмучэньня – звыш меры. Але ў тым, мабыць, і ёсьць горкая слодыч жыцьця, а можа – і яе натуральны сэнс...”



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры – карокая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
XS
SM
MD
LG