Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новаўвядзеньні беларускіх памежнікаў пакуль не закранулі мяжу з Польшчай


Радыё Свабода Ад 1 чэрвеня на 17 беларускіх памежных пераходах пачало дзейнічаць правіла "адзінага прыпынку". Аднак яно пакуль не датычыць самага ажыўленага ўчастку – мяжы з Польшчай.

Як паведамілі ў Берасьцейскай памежнай групе, пакуль правіла "адзінага прыпынку" ўведзена на малых памежных аўтапераходах (пераважна на беларуска-ўкраінскай мяжы).

Што тычыцца берасьцейскага пункту пропуску "Варшаўскі мост" – самага буйнога пераходу на мяжы з Польшчай, дык адзіным прыпынкам справа тут не абмяжоўваецца. Памежнікі тлумачаць гэта тым, што патрэбна ўдасканаліць усю сыстэму арганізацыі памежнага і мытнага кантролю, а таксама ўлічваць той факт, што адначасова на гэтым пераходзе нясуць службу польскія мытнікі і памежнікі.

Паводле неафіцыйных зьвестак, правіла "адзінага прыпынку" на "Варшаўскім мосьце" ды іншых буйных пераходах пачне дзейнічаць не раней за 1 жніўня 2008 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG