Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцы конкурсу “ФотаPositive” атрымалі ўзнагароды


Любоў Лунёва, Менск Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла пераможцаў фотаконкурсу “ФотаPositive”.

Ад 3 траўня фотааматары дасылалі свае фатаздымкі на суд прадстаўнічага журы. БАЖ прапанаваў удзельнікам конкурсу засяродзіцца на пазытыўным бачаньні навакольнага сьвету.

Акцыя стартавала ў Сусьветны дзень свабоды друку, а вынікі яе журы абвясьціла 17 траўня, у дзень вынаходніцтва каляровага фота.

Сёньня сябры БАЖ віншавалі пераможцаў Паўла Берасьнева, Валерыя Казюмінскага і Паўлюка Міцкевіча.

Заахвочвальны прыз “Цікавы ракурс” атрымаў Паўлюк Міцкевіч. Ляўрэатам прызу “Цікавая кампазыцыя” стаў Андрэй Бастунец за фота “Папарацы”, зробленае ім 3 траўня ў Горадні.

Некалькі працаў журы адзначыла па-за конкурсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG