Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве адкрылася выстава незалежнай журналісткі


Радыё Свабода Незалежная журналістка, студэнтка Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Ганна Ільіна сёньня ў Магілёве ў Польскім доме прэзэнтавала фотавыставу “Дзеці — кветкі жыцьця”. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Ганна Ільіна рабіла фатаздымкі для выставы ў дзіцячым сацыяльным прытулку ў вёсцы Княжыцы Магілёўскага раёну. Тут жывуць дванаццаць кінутых бацькамі дзяцей. Усе яны сталі героямі фатаздымкаў, якія дапоўнены дзіцячымі малюнкамі.

Днём Ганна Ільіна паказала свае работы ў прытулку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG