Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу: Эўразьвяз чакае канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі Беларусі


Радыё Свабода Старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу выказаў удзячнасьць Аляксандру Мілінкевічу за падтрымку намаганьняў Эўразьвязу ў справе адкрыцьця прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі.

“Мы падзяляем вашу пазыцыю, што гэты доўгачаканы адказ на нашу прапанову зьяўляецца станоўчым крокам. Ён дазволіць павялічыць прысутнасьць ЭЗ у Беларусі і ўзмацніць нашы кантакты зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю,” — гаворыцца ў лісьце старшыні Эўракамісіі.

Паводле Жазэ Мануэля Барозу, Эўрапейскі зьвяз даў ясна зразумець беларускім уладам, што ён чакае канкрэтных крокаў па дэмакратызацыі краіны А таксама — павагі правоў чалавека і найперш вызваленьня ўсіх палітвязьняў, гарантаваньня свабоды слова і свабоды мэдыяў, стварэньня адпаведных умоваў для разьвіцьця недзяржаўных арганізацый.

Цяпер Эўракамісія вядзе перамовы адносна мэтадаў арганізацыі Прадстаўніцтва ў Беларусі на аснове Пагадненьня ад лістапада 2005 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG