Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Васілём Быкавым: “Гісторыя любіць парадоксы..."


Радыё Свабода, Прага Васіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам Свабоды. Ягоныя творы, інтэрвью, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыё архіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях Свабоды будзе гучыць Быкаў.

Васіль Быкаў: “Гісторыя любіць парадоксы, і часам гуляе зь людзьмі ў свае злыя гульні... "Абяцанка - цацанка", "надзея -- матка дурных" - тое вядома даўно. Колькі разоў лёс сьмяяўся з даверлівасьці беларусаў, з нашай вясковай дурноты. Здаецца, пара б чаму-небудзь і навучыца... Не, ня вучымся. Як дурні ў начным полі, бяжым на кожны мільготкі агеньчык, каб тут жа забрысьці ў балота. Выбраўшыся, брыдзем у другі бок, на зычны прызыўны крык, абы быў мацнейшы. І зноў ня тое, зноў ашуканства, бяда, катастрофа... Колькі таму доўжыцца ў нашай бясконцай гісторыі?"



Ад панядзелка да пятніцы ў нашым эфіры-- карокая цытата для роздуму і для памяці. Кожную суботу і нядзелю - тэматычныя аўдыё-анталёгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG