Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Лукашэнка пайшоў на саступкі Эўропе”


Альгерд Невяроўскі, Менск Пасьля суду маладафронтаўцы засталіся на волі, да таго ж спынілі некалькі крымінальных справаў супраць актывістаў апазыцыі. Чаму гэта адбываецца? Ці ўлады зьменшылі ціск на апазыцыю? На гэтыя пытаньні адказвалі жыхары Менску.

Спадар: “Можа, улады сталі больш прыслухоўвацца да іх думкі?”

Дзяўчына: “Магчыма, гэта з-за Эўропы? Наколькі я ведаю, Эўрапейскі Зьвяз будзе кантактаваць зь Беларусьсю толькі калі будуць вызваленыя палітвязьні. Гэта палітычны ход. Хутчэй за ўсё, самых галоўных ня выпусьцяць. Наколькі я ведаю, Севярынца выпусьцілі за некалькі месяцаў, ці тыдняў да таго, як ён і павінен быў выйсьці. Гэта такая паказуха”.

Яе сяброўка: “Не з душэўнай дабрыні”.

Спадар: “Нашая апазыцыя абсалютна не эфэктыўная. Думаю, урад гэта таксама разумее. Часткова іх пакінулі на волі. Гэта як сродак. Калі, што могуць на іх ізноў ціснуць”.

Дзяўчына: “Мне здаецца, улады разумеюць, што асаблівай небясьпекі “Малады фронт” ды іншыя арганізацыі не ўяўляюць”.

Карэспандэнт: “Пасьля суду маладафронтаўцы засталіся на волі, таксама спынена некалькі крымінальных справаў супраць актывістаў апазыцыі. Чаму гэта адбываецца? Чаму ўлады зьменшылі ціск?”

Спадар: “Дзяржава робіць такі крок, каб апазыцыя бачыла, што яны нешта робяць”.

Спадар: “Я ня ведаю, чаму яны зьменшылі, ці ўзмацнілі ціск”.

Спадар: “Дзякуй, што мне пра гэта паведамілі, я пра гэта ня чуў. І калі ўлады добра ставяцца да любой апазыцыі, гэта добра”.

Спадар: “Ня ведаю, чаму так адбываецца. Я асабліва не сачу за крымінальнымі справамі”.

Хлопец: “Я думаю, Лукашэнка пайшоў на саступкі Эўропе. Мо каб атрымаць нейкія грошы”.

Спадарыня: “Мне здаецца, нічога ня зьменшылася. Іх так, як і раней, ціснуць. Пакуль будзе Лукашэнка, так усё і будзе”.

Спадар: “Ідзе гандаль паміж Захадам і Беларусьсю ў справе эканамічных прэфэрэнцыяў. Хутчэй за ўсё, з тым зьвязана”.

Спадар: “Таму што ня моцны ціск на ўладу з боку апазыцыі. Таму і ўлада зьменшыла ціск. Магчыма, стала трошкі болей дэмакратыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG