Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я яго як паслухаю – у мяне тыдзень дрэнны настрой”.


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 1 чэрвеня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадар: “Паважанае Радыё Свабода! Хачу выказаць сваё меркаваньне наконт прысуду маладафронтаўцам. Цяпер уладзе стала ня выгадна садзіць апазыцыянэраў у турму – там іх карміць трэба, траціць на іх грошы. Лепей штраф прысудзіць, лішні мільён казьне не пашкодзіць. А калі па добраму, то абурацца трэба, што судзяць не злачынцаў, а сумленных людзей, якія сваёй краіне дабра жадаюць. Вось і ўсё”.

Спадар: “Пасьля Кангрэсу, па ўсёй верагоднасьці, Аляксандр Мілінкевіч зьяўляецца для Калякіна, Лябедзькі, Вячоркі і гэтак далей сапернікам. Гэта і вымусіла гэтых спадароў нарэшце запрацаваць. Паслухаўшы сьпіс абавязкаў для кожнай з чатырох галоваў, нічога сур’ёзнага, акрамя ўсьмешкі, гэтая структура не выклікае, што нагадвае піянэрскі атрад з чатырох зьвеньняў сталінска-брэжнеўскіх часоў. Улагоджваючы Алега Трусава дыялёгамі з Лукашэнкам, неабходна быць пільнымі. Іначай Лукашэнка, калі яму занадта давяраць, спакойна можа і падмануць. Для яго гэта дробязь. І падыме на сьмех, абражаючы, перад чарговым Усебеларускім сходам”.

Сталы слухач: “На сёньняшні дзень судовыя органы атрымалі больш за мільён скаргаў і заяваў. Вось Вы сабе ўявіце! На некалькі мільёны працаздольных грамадзянаў нашай краіны. Я выключаю дзяцей, пэнсіянэраў, больш за адзін мільён скаргаў і заяваў? Пра што гэта сьведчыць? Больш за 2600 злачынстваў на дарогах, забойстваў, б’юць людзей п’яныя… Хіба наша краіна не ў бандыцкую ператвараецца? У судовыя органы не праб’есься. А возьмем праваахоўныя, адміністратыўныя, гаспадарчыя, міністэрствы, ведамствы і гэтак далей – туды якія натоўпы ідуць! Чалавек ня можа ні да чаго дагрукацца! Бессэнсоўна! А калі ўзяць мэдыцыну і жыльлёва-камунальныя службы, то гэта наагул канцлягер. Вось куды Лукашэнку трэба глянуць!”

“Я лічу, што Вы малайцы, што паднялі пытаньне наконт донараў крыві. Гэта пытаньне вельмі важнае для нашых людзей, для дзяцей. Гэтых людзей трэба падтрымліваць, дапамагаць ім. І калі тыя мардасьценькія, што сядзяць у кіраўніцтве, лічаць, што ўсё гэта трэба рабіць зухавата, па-калгаснаму, па-вясковаму, то гэта вельмі дрэнна. Гэта першае. Другое. Учора наш гэты вялікі зноў насьмяшыў усё Эўропу і ўсю краіну. Ён спрабаваў па паперцы расказаць дзецям, якія добрыя, разумныя, таленавітыя… Такія пэрлы выдаваў! Ну, напрыклад: “10 % дае Вам прырода, а астатняе – “попа” – трэба сядзець, трэба вам базу арганізаваць”. Вось як заўжды – сорамна за яго! Я яго як паслухаю – у мяне тыдзень дрэнны настрой”.

Васіль Цюхай, Беразіно: “Добры дзень. Ёсьць і іншыя магчымыя тлумачэньні адносна мяккіх прысудаў маладафронтаўцам. Лукашэнка вырашыў паскорыць інтэграцыйны працэс, а Расея ня хоча далучаць у свой склад яўна дыктатарскі рэжым, каб не псаваць сабе рэпутацыю ў вачах міжнароднай супольнасьці”.

Яцкевіч Аляксандр, Віцебск: “Добры дзень, паважаная “Свабода”. Толькі што прагучаў верш Багдановіча “Ціхі вецер, цёплы вечар”. У мяне на верш Багдановіча напісана чатыры хоры і, можа, не такія ўжо і дрэнныя. Мне б было цікава, каб Вы паслухалі. А можа, у Вас бы калі зьявілася жаданьне і музыку маю прайграць. Паслухайце, як яна гучыць. Яна была запісана раней на радыё Беларускім, калі яна захавалася ў архівах, там яна і ёсьць. Дзякуй вялікі”.

Спадар: “Добры дзень, Радыё Свабода. Вам тэлефануе Ганаровы Донар Рэспублікі Беларусь. Я наконт скасаваньня льготаў. Калі няма сродкаў у дзяржаве, няхай Лукашэнка прадасьць свой “Боінг” і “Мэрсэдэс”. І тады будуць сродкі. Дзякуй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG