Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонь: судзяць за рэкляму Радыё Свабода


Сяргей Астраўцоў, Горадня Адміністрацыйны пратакол на Уладзімера Шульжыцкага сёньня ў 14.30 будзе разглядаць новы судзьдзя — Аляксандар Квяткевіч. 26 красавіка Шульжыцкі выказаў недавер судзьдзі Мікалаю Шэлегу, таму разбор справы адклалі.

Уладзімер Шульжыцкі раскідаў у сваім горадзе па паштовых скрынках самаробную рэкляму з хвалямі Радыё Свабода.

Як паведаміў грамадзкі праваабаронца Алесь Дзергачоў, ва ўлётках хлопец падаў свой тэлефон. Яму патэлефанаваў незнаёмы мужчына, назваў адрас і папрасіў дапамагчы настроіць прымач на хвалі “Свабоды”. Калі Уладзімер зьявіўся па ўказаным адрасы, яго затрымалі міліцыянты, склаўшы пратакол аб тым, што хлопец нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы.

Гэта была правакацыя, зазначыў спадар Дзергачоў. Праваабаронца тлумачыць: Уладзімеру тэлефанаваў мужчына, а па тым адрасы пражывае самотная жанчына.

• Прэзыдэнт РСЭ/РС Джэф Гедмін: Перасьлед слухача трывожыць і шакуе, 26.04.2007 • У. Шульжыцкі праехаў 40 км на ровары на “Чарнобыльскі шлях”, 27.04.2007 • Смаргонь: суд над актывістам перанесьлі на няпэўны час, 26.04.2007 • Смаргонь: 18-гадовага актывіста судзяць за распаўсюд рэклямы Радыё Свабода, 25.04.2007
XS
SM
MD
LG