Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабіль Мілінкевіча аблілі кіслатой


Радыё Свабода Сёньня ноччу невядомыя аблілі кіслатой аўтамабіль лідэра руху "За Свабоду!" Аляксандра Мілінкевіча. Мілінкевіч зьвярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі МУС аглядаюць месца здарэньня.

Прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча нагадвае, што 23 красавіка злачынцы прабілі колы і размалявалі кузаў машыны Іны Кулей, жонкі Мілінкевіча. 25 сакавіка невядомыя пашкодзілі кіслатой дах і люк аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча. У лістападзе 2006 году ў часе сустрэчы з актывістамі Ліды невядомыя размалявалі аўтамабіль Мілінкевіч чырвона-зялёнай фарбай.
XS
SM
MD
LG