Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Гарадзенскай вобласьці атрымаў спагнаньне за А.Сяргейчыка


Радыё Свабода Генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч пакараў пракурора Гарадзенскай вобласьці і двух яго намесьнікаў. А ўсяго за несвоечасовае спыненьне злачынных дзеяньняў былога супрацоўніка міліцыі А.Сяргейчыка да строгай дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнуты 12 пракурораў і сьледчых.

Міністру ўнутраных справаў Беларусі накіравана прадстаўленьне аб ухіленьні парушэньняў заканадаўства, якія выяўлены падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы адносна А.Сяргейчыка. Генпракурор таксама прапанаваў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці шэраг супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных справаў.

Як паведамляе БЕЛТА, калегія пракуратуры Беларусі дала прынцыповую ацэнку фактам бязьдзейнасьці, праявы непрафэсыяналізму з боку работнікаў пракуратуры Гарадзенскай вобласьці, якія своечасова не спынілі злачынныя дзеяньні А.Сяргейчыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG