Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца пікет супраць адмены ільготаў


Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам дазволіў групе грамадзкіх актывістаў правесьці ў Міжнародны дзень абароны дзяцей пікет супраць адмены льготаў.

Як паведамілі “Свабодзе” заяўнікі, у пікеце возьмуць удзел блізу 30 чалавек. Пікетоўцы будуць пратэставаць супраць адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, студэнтаў ды школьнікаў.

Пікет адбудзецца ў вызначаным гарадзкой уладай месцы – на пляцоўцы перад палацам культуры і адпачынку магілёўскага гарвыканкаму. Адказнасьць за ягонае правядзеньне ўскладзеная на заяўнікаў: Галіну Лісіцыну, Валера Беразіенка, Уладзімера Шанцава ды Аляксандра Каралёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG