Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Севярынец: “Частка апазыцыі хоча займацца апазыцыйнай бюракратыяй”


Радыё Свабода Сваімі ўражаньнямі ад Кангрэсу дэмакратычных сілаў падзяліўся былы палітвязень Павал Севярынец.

Шупа: “Вашыя першыя ўражаньні ад Кангрэсу?”

Севярынец: “Першыя ўражаньні такія: частка апазыцыі хоча займацца апазыцыйнай бюракратыяй, спрабуе рэалізаваць бязвольную стратэгію, скіраваную на чаканьне і перамовы з уладай, ну а частка арыентуецца на змаганьне і беларускую салідарнасьць. Менавіта гэтая частка прадстаўленая рухам "За свабоду", Эўрапейскай кааліцыяй, "Маладым Фронтам" ініцыявала і праводзіла большасьць акцыяў супраціву апошнім часам".

Шупа: “Што канкрэтна зьбіраецца рабіць гэтая другая частка, да якой вы сябе адносіце?”

Севярынец: “Пачынаючы з заўтрашняга дня, калі адбудзецца суд над МФ, дарэчы, паралельна будуць судзіць пастара царквы "Супольнасьць Яна Хрысьціцеля", сёньня быў штурм гэтае царквы – абарона правоў беларусаў, абарона любога грамадзкага пратэсту, любой зьявы беларускай слаідарнасьці – гэта і будзе далейшы штодзённы плян працы для нацыянальнага руху”.

Гл. таксама:

• Пасьля заканчэньня Кангрэсу адбылася прэсавая канфэрэнцыя сустаршыняў Палітрады

• В.Вячорка: у межах прынятай стратэгіі ёсьць праца "кожнаму адказнаму лідэру"

• Другі дзень кангрэсу: Раскол альбо аб’яднаньне?

• Онлайн рэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другі дзень

• Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Другі дзень

• Пытаньне лідэрства ў апазыцыі мае вырашыцца ў нядзелю 26.05.2007

• Канфлікт прынцыпаў і пакаленьняў? 26.05.2007

• Кангрэс падзяліў дэлегатаў на прыхільнікаў дзьвюх стратэгіяў 26.05.2007

• Онлайн рэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007

• Фотарэпартаж з Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Першы дзень 26.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG