Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як праходзіў Кангрэс дэмсілаў у 2005 годзе?


Валер Каліноўскі, Прага Папярэдні Кангрэс дэмакратычных сілаў прайшоў 1-2 кастрычніка 2005 году ў Палацы культуры Менскага аўтазаводу. На ім быў абраны адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году.

На гэты статус прэтэндавалі першы сакратар ПКБ Сяргей Калякін, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, прадстаўнік сэктару няўрадавых арганізацыяў Аляксандар Мілінкевіч, падтрыманы БНФ і “Маладым фронтам” і лідэр БСДГ Станіслаў Шушкевіч. Апошні зьняў сваю кандыдатуру перад галасаваньнем. Камуністы пасьля таго як іх лідэр выбыў у першым туры, пераважна падтрымалі Анатоля Лябедзьку. У выніку таемнага галасаваньня ў другім туры з адрывам у восем галасоў перамог Аляксандар Мілінкевіч.

А. Лябедзька, С. Калякін і С. Шушкевіч пасьля выбараў заявілі пра аб захаваньне еднасьці аб’яднанай апазыцыі. Спадар Калякін у прыватнасьці зазначыў, што ў кааліцыі “няма разыходжаньняў па-сутнасьці, бо галоўнай праблемай зьяўляецца той рэжым, які існуе ў Беларусі".

Пазьней у АГП узьніклі спрэчкі наконт мэтазгоднасьці падтрымкі кандыдатуры Мілінкевіча і абвінавачваньні на адрас партнэраў па кааліцыі. Канфліктную сытуацыю ўдалося ўрэгуляваць. АГП прапанавала на мінулым кангрэсе зрабіць гэты форум стала дзейным органам апазыцыі. Але большасьцю гэтая прапанова не была падтрыманая.

Пасьля кангрэсу 2005 году пачала дзейнасьць Палітычная рада дэмакратычных сілаў Беларусі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам, Нацыянальны выканаўчы камітэт на чале з Анатолем Лябедзькам і штаб адзінага кандыдата ад апазыцыі на чале з Сяргеем Калякіным.

У часе папярэдняга кангрэсу адбылася правакацыя – гурт пераапранутых артыстаў ля ўваходу ў палац культуры МАЗ прасьпявалі песьню “Голубой вагон” і пазавалі перад тэлекамэрамі беларускіх дзяржаўных каналаў БТ, ОНТ і СТВ. Пасьля да камэраў падышлі мужчыны ў парыках і пачалі цалавацца. Гэтая правакацыя неаднаразова была выкарыстаная дзяржаўнымі СМІ для антыапазыцыйнай прапаганды.

• Хроніка першага дня Кангрэсу, 01.10.2005 • Другі дзень Кангрэсу, 02.10.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG