Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Сямашка:Сацыяльныя гарантыі дырэктарам недастатковыя


Радыё Свабода Першы віцэ-прэм`ер Уладзімер Сямашка лічыць, што сацыяльныя гарантыі дырэктарскаму корпусу "відавочна недастатковыя".

"Я, як былы дырэктар прадпрыемства, лічу абсалютнай несправядлівасьцю існуючае стаўленьне да дырэктарскага корпусу", – заявіў ён пад час справаздачы ўраду ў Нацыянальным сходзе.

"Пасьля зыходу на пэнсію дырэктары прыраўноўваюцца да тых, хто не вельмі напружваецца",– лічыць ён. Спадар Сямашка падкрэсьліў, што ў Беларусі адчуваецца дэфіцыт кваліфікаваных кіраўнікоў прадпрыемстваў. У прыватнасьці, "для Беларускай нафтавай кампаніі мы з вялізнай цяжкасьцю падшукваем дырэктара",– адзначыў першы віцэ-прэм`ер.

Ён нагадаў, што нядаўна да 4,5 быў павялічаны каэфіцыент падвышэньня заробкаў для кіраўнікоў прадпрыемстваў. У выніку зарплата, напрыклад, дырэктара БМЗ складае каля 3 тысяч даляраў на месяц, паведаміў першы віцэ-прэм`ер. Паводле Ўладзімера Сямашкі, цяпер урад разглядае магчымасьць павялічэньня гэтага каэфіцыента падвышэньня заробкаў для дырэктараў да 5,5.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG