Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Сямашка: Будзе рэзка скарочаная колькасьць крамаў duty-free


Уладзімер Глод, Менск Першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Уладзімер Сямашка заявіў, што органы ўнутраных справа выявілі "масу фактаў адмываньня грошай у гэтых крамах".

"Мы напладзілі duty-free ў кожнай вёсцы", заявіў Сямашка ў часе выступу перад дэпутатамі Нацыянальнага сходу.

Першы намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі паведаміў, што колькасьць крамаў бязмытавага гандлю будзе "рэзка скарочаная".

Чыноўнік спаслаўся на замежных досьвед. У іншых краінах, падкрэсьліў ён, такія крамы існуюць толькі ў буйных пунктах перасячэньня мяжы.

Гл. таксама: • Ці будуць зачыненыя крамы д’юці-фры? 11.04.2007

• У Беларусі зьбіраюцца ліквідаваць крамы duty free? 27.10.2005

• Ці паболее ў крамах "duty-free" беларускіх алькагольных напояў і цыгарэтаў? 27.06.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG