Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Парлямэнт яшчэ раз прадэманстраваў, што ён кішэнны


Радыё Свабода Аляксандар Мілінкевіч наступным чынам камэнтуе адмену сацыяльных ільготаў.

“Сваім рашэньнем беларускі парлямэнт яшчэ раз прадэманстраваў, што ён кішэнны і несамастойны. Пазбаўленьне парлямэнтарыямі льготаў не зьнізіць глыбіню беднаты і не падвысіць узровень жыцьця маламаёмасных катэгорый насельніцтва нашай краіны”, -- заявіў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч.

“У кожнай краіне ёсьць сацыяльна неабароненыя групы насельніцтва, якія маюць абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы і яны, як ніхто іншы патрабуюць сацыяльнай дапамогі, -- зазначыў А. Мілінкевіч. -- Гэта малазабясьпечаныя грамадзяне, шматдзетныя і няпоўныя сем''і, адзінокія інваліды і пэнсіянэры, студэнты і беспрацоўныя. Ільготы аказваюць адчувальны ўплыў на іх матэрыяльнае становішча, а гэта ў сваю чаргу спрыяе скарачэньню ўзроўню беднасьці і паляпшэньню дэмаграфічнай сытуацыі”.

Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што сацыяльна-эканамічная палітыка ўраду павінна быць накіраваная на падвышэньне ўзроўню жыцьця насельніцтва на аснове павялічэньня рэальных прыбыткаў грамадзянаў.

• Каго канкрэтна пазбавілі льготаў? 23.05.2007

• Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб адмене льготаў 23.05.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG