Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт ільготаў -- 160 мільярдаў рублёў


Уладзімер Глод, Менск “Усе пытаньні льгот будуць канчаткова абазначаныя ва Ўказе кіраўніка дзяржавы аб адраснай сацыяльнай дапамозе. У дадзены момант ствараецца рабочая група, якая рыхтуе праект згаданага указу”, -- гэтак заявіў міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Уладзімер Патупчык, адказваючы на пытаньні дэпутатаў.

Патупчык таксама прывёў некаторыя дадзеныя: калі сыстэма льгот будзе прынята ў той рэдакцыі, у якой прапануе міністэрства, эканомія сродкаў складзе 160 мільярдаў рублёў (каля 70 мільёнаў даляраў). Некаторыя дэпутаты, якія задавалі пытаньні міністру, прапановаў захаваць шэраг існуючых льготаў. Найбольш часьцей называлася забесьпячэньне дзяцей да 3 гадоў бясплатнымі лекамі і 50 працэнтная зьніжка на праезд студэнтам.

Нагадаем, Палата Прадстаўнікоў абмяркоўвае праект закону “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”.

Міністар адказваў на пытаньні дэпутаў каля 40 хвілінаў. Зараз пачалася дыскусія, выступы дэпутатаў. Дэпутат Сяргей Касьцян прапанаваў прыняць закон адразу без абмеркаваньня.

Глядзіце таксама:

Моладзь зьбіраецца пратэставаць на плошчы Незалежнасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG